НавіныEcosystem

1 хв чытання

Дзе шукаць кліентаў, акселератар, бізнес-анёла ў Літве і Польшчы: бясплатны гайд BISEB

BISEB
Выява: BISEB

Школа эканомікі і бізнесу BISEB выклала ў адкрыты доступ практычнае кіраўніцтва для беларусаў і ўкраінцаў, якія хочуць запусціць стартап у Літве або Польшчы.

Кіраўніцтва бясплатнае, даступнае на чатырох мовах: рускай, беларускай, украінскай і англійскай. Гайд ахоплівае шырокі спектр тэм: ад пошуку праблемы і кліентаў, стварэння MVP і вымярэння попыту, размеркавання роляў і дамоўленасцей унутры каманды да інфраструктуры для бізнесу ў Літве і Польшчы.

Акрамя таго, у тулкіце ёсць карты экасістэмы Літвы і Польшчы: стартап-супольнасці, акселератары, хакатоны, каворкінгі, сеткі заснавальнікаў, арганізацыі падтрымкі мігрантаў, юрыдычныя рэсурсы і інш.

Тулкіт створаны ў межах практычнага адукацыйнага праекта Business Clinic BISEB, у якім студэнты пад супервізіяй дасведчаных прафесіяналаў-ментараў спрабуюць сябе ў ролі бізнес-кансультантаў.

Апроч гайда для стартапаў на сайце BISEB ёсць яшчэ тры бясплатныя практычныя кіраўніцтвы: як адкрыць бізнес у Польшчы, як адкрыць бізнес у Літве, а таксама кіраўніцтва па фандрэйзінгу для мігрантаў з Украіны і Беларусі, якія адкрываюць або развіваюць тут бізнес.

Крыніца: BISEB
Падзяліцца