Незалежнае медыя · Беларускія карані
Support BYGRID
Прывітанне! Я Юля Няхай, заснавальніца і рэдактарка BYGRID.
Я люблю стартапы, тэхналогіі і прадпрымальніцтва. Захапляюся талентам, упартасцю і працавітасцю беларускіх фаўндараў, якія будуюць кампаніі па ўсім свеце, спрабуюць новае, памыляюцца, пачынаюць нанова і дасягаюць поспеху.
За гады працы са стартапамі я пазнаёмілася з сотнямі такіх гісторый. І мне заўсёды здавалася, што было б цудоўна, калі б гэты досвед не заставаўся ўнутры асобных каманд, а дапамагаў іншым. Бо хтосьці ўжо знайшоў першых кліентаў на складаным рынку, разабраўся з рэгулятарнымі патрабаваннямі, прыцягнуў інвестыцыі або патраціў паўгода на гіпотэзу, якая не спрацавала. Навошта ўсім праходзіць адзін і той жа шлях з нуля?
Так з’явіўся BYGRID — незалежнае медыя пра міжнародныя стартапы з беларускімі каранямі. Тут я збіраю навіны, даныя, даследаванні і гісторыі людзей. Не толькі пра поспехі, але і пра рашэнні, памылкі і ўрокі, якімі варта дзяліцца.
BYGRID — цалкам незалежны праект. Я развіваю яго самастойна, але каб тут з’яўлялася больш якасных матэрыялаў, карысных даных і зручных інструментаў, патрэбна падтрымка.
Таму, калі вам падабаецца тое, што я раблю, і вы лічыце гэтую працу карыснай, прапаную падтрымаць BYGRID. Шчодра або проста ад душы :)
Любы ўнёсак дапаможа праекту расці, а мне — знаходзіць новыя гісторыі і рабіць іх даступнымі для ўсіх.
Дзякуй!
Юля Няхай
Founder & Editor, BYGRID