НавіныПартнёрства

1 хв чытання

Google інвеставаў у Flo, таксама кампаніі аб’яднаюць даныя для персанальных рэкамендацый

Партнёрства Flo Health і Google Health: новая старонка ў жаночым здароўі
Выява: Flo Health / Google Health

Flo Health абвясціла пра шматгадовае партнёрства з Google Health і атрыманне стратэгічных інвестыцый. Сума не раскрываецца. З пачатку 2027 года карыстальнікі змогуць звязаць праграмы Flo і Google Health.

Інтэграцыя будзе двухбаковай. Даныя Flo пра менструальны цыкл і этапы жыцця жанчыны змогуць выкарыстоўвацца ў Google Health для персаналізацыі рэкамендацый Google Health Coach. У той жа час даныя Fitbit пра сон, пульс, тэмпературу скуры і іншыя паказчыкі дапамогуць удакладняць прагнозы цыклу і аналіз сімптомаў у Flo. Акрамя таго, кампаніі плануюць ствараць сумесныя прадукты для жаночага здароўя, аб’ядноўваючы алгарытмы Flo з носнымі прыладамі і сенсарамі Google.

Таксама кампаніі анансуюць сумесныя AI-даследаванні. Партнёры хочуць вывучаць уплыў гармонаў на сон, пульс, настрой і энергію, а таксама распрацоўваць AI-мадэлі для выяўлення ранніх прыкмет перыменапаўзы або характэрных спалучэнняў сімптомаў, якія ўказваюць на захворванні, дыягностыка якіх можа займаць гады (напрыклад, сіндром полікістозных яечнікаў, эндаметрыёз, міёма маткі). Асобна кампаніі маюць намер распрацоўваць новыя стандарты ацэнкі якасці AI-рэкамендацый для жаночага здароўя.

Flo, якая стала першым еўрапейскім femtech-аднарогам у 2024 годзе, мае больш за 80 млн актыўных карыстальнікаў за месяц. Кампанія захавае незалежнасць. Абмен данымі паміж праграмамі будзе адбывацца толькі з асобнай згоды карыстальнікаў, а перададзеная Google Health інфармацыя не будзе выкарыстоўвацца для рэкламы.

Крыніца: Flo Health / PR Newswire

Калі матэрыял быў карысны, пачастуйце рэдакцыю кавай. Ваша падтрымка дапамагае нам працягваць размаўляць з фаўндарамі і дзяліцца іх досведам.

Пачаставаць рэдакцыю кавай (адкрыецца ў новай укладцы)
Падзяліцца