НавіныРостБостан
1 хв чытання
VOKA 3D Anatomy & Pathology дасягнуў мільёна зарэгістраваных карыстальнікаў

Платформа VOKA 3D Anatomy & Pathology пераадолела адзнаку ў 1 млн зарэгістраваных карыстальнікаў па ўсім свеце. Аб гэтым паведаміла каманда праекта.
VOKA — адукацыйная платформа для вывучэння анатоміі і паталогій чалавека з дапамогай інтэрактыўных 3D-мадэляў і анімацый. Прадукт прызначаны для студэнтаў-медыкаў, выкладчыкаў і спецыялістаў-практыкаў і даступны на мабільных прыладах, камп’ютарах і ў браўзеры.
У кампаніі падкрэслілі, што за гэтым вынікам стаіць праца ўсёй каманды:
«Рукамі тых, хто мадэляваў і анімаваў кожную анатамічную структуру. Розумам тых, хто пісаў код для мабільных прылад, камп’ютараў і вэба. Вачыма тых, хто вычытваў медыцынскія тэксты. Намаганнямі ўсіх, хто ствараў відэа, наладжваў адносіны з аўтарамі кантэнту, падтрымліваў карыстальнікаў і выпраўляў памылкі. Кожны рэліз, кожная мадэль, кожны пост — у гэтай лічбе ёсць ваша праца.»Місія VOKA — зрабіць складаную анатомію і паталогію даступнай для вывучэння, нагляднай і навукова дакладнай. Кампанія не раскрывае, якая доля зарэгістраваных карыстальнікаў актыўна карыстаецца платформай.
Калі матэрыял быў карысны, пачастуйце рэдакцыю кавай. Ваша падтрымка дапамагае нам працягваць размаўляць з фаўндарамі і дзяліцца іх досведам.
Пачаставаць рэдакцыю кавай (адкрыецца ў новай укладцы)BYGRID Team