
ІлюстрацыяBYGRID
ЭкасістэмаBYGRID Connect
2 000 выкладчыкаў, якія плацяць, 30 кавярняў-кліентаў і рост без рэкламы: чым жывуць шэсць беларускіх стартапаў Каманды з Польшчы, ЗША і Літвы — пра першых кліентаў, манетызацыю і наступны этап развіцця
За два месяцы колькасць выкладчыкаў, якія плацяць за сэрвіс MOOZ, падвоілася і дасягнула 2 000. Staaamp падключыў 30 устаноў-кліентаў, але пакуль не бярэ з іх грошай. Paperspell прыцягвае карыстальнікаў пераважна без рэкламы, а SynchroGen правярае попыт на AI-інструменты для аўдыядэскрыпцыі. Мы абралі шэсць стартапаў з карты BYGRID і спыталі, што ў іх ужо атрымалася, якія гіпотэзы пацвердзіліся і над чым каманды працуюць цяпер.
Змест
03AI-рэдактар аўдыядэскрыпцыі
SynchroGen, Польшча. AI робіць чарнавік. Хто вырашае, што пачуе глядач?
SynchroGen стварае студыю для вытворчасці аўдыядэскрыпцыі (тыфлакаментавання) з выкарыстаннем AI. Гэта закадравае апісанне таго, што адбываецца на экране, якое дапамагае незрачым і слабабачным сачыць за сюжэтам.
Па словах членаў каманды, задача, над якой яны працуюць, цікавая тым, што ўкараненне AI не замяняе людзей, якія выконваюць гэтую работу. Цалкам аўтаматызаваная генерацыя апісанняў часта памыляецца ў кантэксце, танальнасці і таймінгу, таму супольнасць людзей з парушэннямі зроку справядліва адхіляе такія рашэнні. Каманда SynchroGen распрацавала прафесійны рэдактар для спецыялістаў па аўдыядэскрыпцыі, у якім AI выступае ў ролі памочніка: складае чарнавікі сцэнарыяў на аснове аналізу сцэн, генеруе сінтэзаванае маўленне, сінхранізуе ўсё гэта з таймлайнам. Пры гэтым кантроль застаецца за спецыялістам.
Але аўдыядэскрыпцыя — толькі пачатак. Зараз у бэта-версіі даступная функцыянальнасць для стварэння субцітраў. Мэта каманды — стварыць адзіны інструмент, які ахопіць усе працэсы забеспячэння даступнасці кантэнту і пазбавіць студыі неабходнасці звяртацца да розных падрадчыкаў для кожнага фармату.
На цяперашні момант каманда падпісала тры лісты аб намерах (LOI), прыцягнула актыўных бэта-тэстароў і праверыла рашэнне разам з польскімі НДА, якія займаюцца пытаннямі даступнасці.
04Пераклад і разбор асабістых дакументаў пры пераездзе
Paperspell, Польшча. Як стварыць AI-навігатар па бюракратыі для эмігрантаў?
Уявіце, што вы пераехалі ў Польшчу з сям’ёй: дамова арэнды ўжо падпісана, дзіця яшчэ трэба запісаць у школу, а з перапіскі са страхавой кампаніяй усё яшчэ незразумела, калі пачне дзейнічаць поліс. У Paperspell можна пачаць з простага пытання: «Што мне рабіць?»
Праграма ўдакладніць акалічнасці, звярыць іх з вашымі дакументамі і пакажа, якія крокі можна зрабіць ужо цяпер, чаго не хапае, якія тэрміны важна не прапусціць. У перспектыве падкажа і тое, пра што вы самі маглі не спытаць: напрыклад, на якую дапамогу можа прэтэндаваць ваша сям’я? Будучая канкурэнтная перавага Paperspell — спалучэнне асабістага кантэксту і досведу людзей, якія ўжо прайшлі той жа шлях.
Сёння Paperspell перакладае і тлумачыць асабістыя дакументы, знаходзіць у іх важныя даты, нагадвае пра тэрміны, працуе з электронным подпісам і інш. Важна: на ўваход у праграму можна паставіць асобнае біяметрычнае блакаванне. Паводле звестак каманды, цяпер у Paperspell зарэгістраваныя 1 500 карыстальнікаў. Прырост у асноўным арганічны.
05Праграма для рамонту і абслугоўвання жылля
jDOM, Польшча. Навошта аб’ядноўваць уладальніка жылля і майстра ў адной праграме?
jDOM — двухбаковая платформа для абслугоўвання і рамонту жылля.
Уладальнікі нерухомасці атрымліваюць лічбавы архіў свайго аб’екта (дакументы, гарантыі, планы, гісторыю абслугоўвання) і структураваную прыладу для замовы рамонтных або сэрвісных работ. А прафесіяналы атрымліваюць AI-памочніка для складання кашторысаў, лёгкую CRM-сістэму і агульную працоўную прастору з кліентамі, што дазваляе ператвараць прапановы ў рэалізаваныя праекты. Паколькі платформа працуе глабальна, спецыялісты таксама маюць доступ да аналітыкі бізнесу і рэкамендацый па развіцці, заснаваных на тэхналогіях штучнага інтэлекту.
На сучасным этапе ў сэрвісу ёсць бэта-карыстальнікі.
06Аналітыка рэкламы і адсочванне канверсій
RedTrack, Літва. Як перабудаваць бізнес, які з’явіўся да AI-буму?
У гэтай падборцы RedTrack — найбольш сталы стартап: у 2024 годзе кампанія прыцягнула €2,9 млн у межах раўнда Series A. Праект дапамагае малому і сярэдняму бізнесу зразумець, якая рэклама прыводзіць да куплі, і эфектыўна кіраваць кампаніямі.
Паводле звестак RedTrack, платформай карыстаюцца больш за 5 000 медыябайераў. У 2026 годзе сэрвіс адсочваў у сярэднім $275 млн рэкламных выдаткаў за месяц.
Цяпер каманда вылучае дзве задачы: як у эпоху AI развіваць сэрвіс, які з’явіўся да буму генератыўных мадэляў, і як арганізаваць працу цалкам аддаленай каманды па меры росту.
Калі матэрыял быў карысны, пачастуйце рэдакцыю кавай. Ваша падтрымка дапамагае нам працягваць размаўляць з фаўндарамі і дзяліцца іх досведам.
Пачаставаць рэдакцыю кавай (адкрыецца ў новай укладцы)BYGRID Team